Беларуская мова

Беларуская мова — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сямю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Існуе па розных зьвестках ад 950 да 1335 гадоў.
Перакладзены на беларускую мову Сьвятланай Вараб'ёвай[3] і тэкст падае пад назвай Сьвятая Маці.[4] Уласны пераклад належыць Іосіфу Зыгмунту Слёнскаму (памёр у 1754 годзе), перакладзенае ім было яшчэ ў 1773 годзе.[5]
5.11 Актыўнае супрацоўніцтва з Расеяй у другой палове XVIII стагода
5.16 Арганізацыяй Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1917 годзе
Аў Вялісшскай губэрнаі5ьцай усьцэ4іцэ8г7ь Гора7—вы8ь гяю6уж8ыь1 гш6-ты7ъ8 у8 гаю8ы1

Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Латвіі[2]. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.

Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова гістарычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі.[⇨]]]

Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове кірыліцы. Часам выкарыстоўваецца беларуская лацінка (гл. беларускі лацінскі алфавіт).

У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[3]: нормы беларускай мовы, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1953 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, т. зв. «тарашкевіцы».

Гісторыя

Беларуская мова
Этнаграфічная карта беларусаў і беларускіх гаворак, складзеная Яўхімам Карскім (1903)
Беларуская мова з'яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім, і была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX—XX стагоддзяў. Згодна з этнаграфічнымі даследваннямі на Меншчыне яшчэ ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай.

Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:

Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гг. на аснове гаворак у шырокім наваколлі горада Мінска[ReferenceA].

Лінгвагеаграфія

Колькасць носьбітаў

Паводле перапісу 1989 года беларускую мову лічылі роднай 77,7 % жыхароў Беларускай ССР, у т.л. 80,2 % беларусаў.

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.

У Расіі Беларускую мову прызнаюць «вядомай ім мовай» 316 тыс. жыхароў, між іх 248 тыс. беларусаў (30,7 % агульнага ліку[5]). Ва Украіне Беларускую мову прызнаюць «роднай мовай» 55 тыс. беларусаў (19,7 % агульнага ліку[6]). У Польшчы Беларускую мову прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць дома» 40 тыс. жыхароў[7].

Беларусь

Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Беларуская мова
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая назвала беларускую мову роднай. Даныя паводле перапісу 2009 года
Беларуская мова
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая заявіла, што дома звычнайна размаўляе на беларускай мове. Даныя паводле перапісу 2009 года
Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. у іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома» 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх, 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нац. груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[8].

Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[9].

Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогул[10].

У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка пры выкананні сваіх абавязкаў выкарыстоўвае амаль толькі рускую мову.

Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца, у асноўным, на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды.

Беларуская мова
Удзельная вага вучняў школ з беларускай мовай навучання, гарадскія/сельскія школы, 2009/10 н.г.
На працягу дзесяцігоддзя ў Беларусі штогод ідзе ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/11 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/02 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіны[11].

Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання
2005/062006/072007/082008/092009/102010/112011/122012/132013/142014/152015/162016/17
Беларуская280,2245,9231,5211,2189,1178,4163,4150,7142,0135,1130,6128,6
%23,321,5 20,9 20,0 19,2 19,0 17,8 16,6 15,5 14,5 13,7 13,3
Руская922,9898,6873,3846,4793,7761,4752,3757,7772,4795,3823,0838,4
%76,778,5 79,0 80,0 80,7 80,9 82,1 83,3 84,4 85,4 86,2 86,6
Іншая0,70,60,60,60,60,60,80,7[12]0,80,90,90,91[13]
%0,00,0 0,1 0,0 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1

Польшча

На тэрыторыі Польшчы паводле Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ад 26 студзеня 2005 беларуская мова ўведзена ў якасці дапаможнай у зносінах паміж чыноўнікамі магістрата і насельніцтвам, як у вусным, так і ў пісьмовым варыянце на тэрыторыях:

Украіна

Беларуская мова ўжываецца ў сёлах Ракітнаўскага раёна Ровеншчыны. У раёне зафіксавана найвышэйшая ва Украіне доля беларускага насельніцтва. Паводле перапісу 2001 года беларусы складалі 15,4 % насельніцтва раёна (у 1989 — 20,0 %) і засяроджваліся пераважна ў паўночнай частцы раёна, сумежнай з Беларуссю[16][17].

Сацыялінгвістычныя звесткі

Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка[ReferenceA] сярэднебеларускай групы дыялектаў беларускай мовы), але ў працэсе свайго станаўлення сінтэзавала характэрныя для большасці беларускіх гаворак граматычныя і лексічныя рысы і ў сучасны момант не суадносіцца з пэўным тэрытарыяльным дыялектам.

Пісьменства

Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіта стараславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 годзе і складаецца з 32 літар.

Аа Бб Вв Гг Дд Ее Ёё Жж
Зз Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо
Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх
Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ Юю Яя

Гістарычна ўжывалася таксама глагалічнае пісьмо (рэдка — да 11-12 ст.). Гістарычна існавалі традыцыі запісу беларускага тэксту беларускім лацінскім і беларускім арабскім пісьмом.

Існуюць некалькі распаўсюджаных сістэм раманізацыі беларускага тэксту (Гл. таксама: Раманізацыя беларускай мовы). Таксама існуе неафіцыйны варыянт запісу лацінскім алфавітам.

Лінгвістычнае апісанне

Арфаграфія беларускай мовы грунтуецца на фанетычным прынцыпе ў спалучэнні з марфалагічным. У цесным узаемадзеянні з ёй ішло фарміраванне беларускай арфаэпіі. У беларускай фанетычнай сістэме 5 галосных гукаў і 32 зычныя гукі. Марфалогія беларускай сінтэтычная з рысамі аналітызму. Усе словы размяркоўваюцца па 10 часцінах мовы, якія падзяляюцца на знамянальныя (апрача прыслоўя маюць формы словазмянення) і службовыя. Спецыфіку сінтаксісу надаюць галоўным чынам адметнасці ў дзеяслоўным і прыназоўнікавым кіраванні. У аснове беларускай графікі — рускі грамадзянскі шрыфт, утвораны ў выніку рэформы кірыліцы. Беларускі алфавіт налічвае 32 літары.

Лексіка

Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя. Спрадвечна беларускія словы не з’яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з’яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.

Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у XIII—XIV ст., або ўсяго каля сямісот гадоў таму. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з’яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.

Фанетыка

Фанетычная сістэма сучаснай Беларускай мовы складаецца з 45 (54) фанем (гукаў): 6 галосных і 39 (48)[18] зычных.

Граматыка

Беларуская мова флектыўная, г. зн. словы ў беларускай мове змяняюцца па граматычных катэгорыях з дапамогаю адмысловых марфем.

Выдзяляюцца часціны мовы:

Іменныя часціны маюць катэгорыі склону, роду і ліку.

Дзеяслоў мае катэгорыі часу, асобы і ліку, а ў асобных формах — стану, роду і склону.

Дыялекты

Гістарычна навукоўцы пядзяляюць беларускую мову на два асноўныя дыялекты, паўночна-заходні і паўднёва-заходні, размежаваныя сярэднебеларускімі гаворкамі. Розныя варыянты адрозніваюцца характарам акання, наяўнасцю мяккага «р», дыфтонгаў, дзекання і цекання і г. д. Таксама існуюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.

Дыялектная беларуская мова захоўваецца пераважна сярод сельскага насельніцтва. Яна ўключае асноўны масіў гаворак і т. зв. палескую (заходне-палескую) групу гаворак. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзіцца паласа пераходных, або сярэднебеларускіх гаворак (з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход).

Цікавыя факты

Тэлеканал «Белсат» быў адзіным цалкам беларускамоўным тэлеканалам, які дзейнічае ў Польшчы і транслюе свае перадачы на Беларусь праз спадарожнік Astra 4A, Eutelsat 33B і праз Інтэрнэт. У 2017 годзе перастаў быць цалкам беларускамоўным каналам, запушчаная перадача на рускай мове.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

"portal-box">Партал «»
"portal-box">Партал «»
wikt:|30px|wikt:]] | у Вікіслоўніку
b:|30px|b:]] | у Вікіпадручніку
v:|30px|v:]] | у Віківерсітэце
q:|30px|q:]] | у Вікіцытатніку | |30px|"wikiquote-ref">Беларуская мова у Вікіцытатніку
s:|30px|s:]] | у Вікікрыніцах| |30px|"wikisource-ref">Беларуская мова у Вікікрыніцах
wikispecies:|30px|wikispecies:]] | у Віківідах
commons:|30px|commons:]] | [/article/Commons:?uselang=be Беларуская мова] на Вікісховішчы| commons:Category:|30px|"wikicommons-ref">[/article/Commons:Category:?uselang=be Беларуская мова] на Вікісховішчы
m:|30px|m:]] | у
n:|30px|n:]] | у Вікінавінах
voy:|30px|voy:]] | у Віківандроўцы
"portal-box">Праект «»
"portal-box">Праект «»