Слуцк

Слуцк, часам Случаск, або Слуцак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, на рацэ Случ пры ўпадзенні ў яе ручая Бычок. Насельніцтва 30 тысяч чалавек. Заснаваны ў 1467 годзе.
Крыніца: История России (памятники культуры и природы), М., 1993
Слукоўск, вул. Чырвонаармейская, 41, вул. Леніна, 6, вул. Гагара, 10, вул. Хмяльніцкага, 16, вул. Садовая, 20, вул. Парыжская, 2, вул. Убарэвіча, 14, вул. Вольгі, 14, цэнтр вёскі, 20.
У гарадскім пасёлку 20 верасня 2006 года адкрыўся сучасны музей «Слуцкая сядзіба» — «Даўнія, вялікія, малыя мясціны Слуцку»[2]. У экспазіцыі — гістарычныя рэчы і экспанаты сядзёў, у тым ліку старажытная пляцоўка, пабудаваная ў 1722 годзе, старадаўн. цэрквы, вежы-званіцы і іншыя помнікі архітэктуры XVIII — пач. XX стст., размешчаныя ў пасёлка. У асноўным — пахаванні мясцовых жых асобласніцкінаў, сялянскіх удзноў ікаў ў, лішчыя іка, жых у палешніснікаїх і, сяляўшніх іх, воіскіх, сямія, паяцічныя.

Слуцк (афіц. транс.: Sluck), часам Слу́часк, або Слу́цак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, на рацэ Случ пры ўпадзенні ў яе ручая Бычок. За 105 км на поўдзень ад Мінска. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Салігорск. Насельніцтва 62 147 чал. (2017).

Назва

Тапонім «Слуцк» утварыўся ад ракі Случ па самай старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + -ск[Прадмова]. У сваю чаргу, назва ракі з’яўляецца вытворным ад слова «лука» — выгін ракі, лукавіна (злуч, злучына)[KTSB]. У старабеларускіх пісьмовых помніках назва горада зафіксавана ў форме Случескъ[Прадмова].

У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з’яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаных летапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[Прадмова].

Варыянт Слуцак не вытлумачваецца фанетычнымі законамі беларускай мовы і на працягу многіх стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту Слуцк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце «Наша Ніва» (19061915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуцк — 54 разы. Форма Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР[Прадмова].

У наш час па-ранейшаму дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Слуцак[Прадмова].

Гісторыя

Старажытнасць

Слуцк
Слуцкі Трайчанскі манастыр на абразе XVII стагоддзя
На тэрыторыі сучаснай Случчыны вядомы стаянкі першабытнага чалавека, якія адносяцца да перыяду канца V — канца III тысячагоддзяў да н.э. Пасяленні людзей на тэрыторыі сучаснага Слуцка існавалі з VII стагоддзя да н.э па VIII стагоддзе н.э.

Упершыню горад Слуцк згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых часоў» як горад дрыгавічоў, які быў спалены Глебам Менскім («Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ»). Уваходзіў у склад Тураўскай воласці і належаў разам з ёй кіеўскаму князю Уладзіміру Усеваладавічу.

У 1149 годзе Юрый Далгарукі перадаў Слуцк («и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче») чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу.

З 1160 года горад з’яўляўся цэнтрам княжацкага ўладання — Слуцкага княства, дзе першым вядомым князем быў унук Уладзіміра Усеваладавіча — Уладзімір Мсціславіч[Любавский]. У 1162 годзе ён быў выгнаны са Слуцка кааліцыяй князёў: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску».

У 90-я гады XII стагоддзя адбылося канчатковае вылучэнне Слуцка з Тураўскай зямлі. Пасля каля двухсот гадоў княствам кіравалі нашчадкі тураўскага князя Юрыя Яраславіча[autogenerated1][Narbut].

Напачатку XIII стагоддзя слуцкія землі трапілі ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства[Ruryk]. У 1205 годзе адбыўся напад на Слуцк польскіх войскаў. Прыкладна ў гэты час з’яўляюцца першыя звесткі пра слуцкі Троіцкі (Трайчанскі) праваслаўны манастыр.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1320—1330-я гады горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага і на працягу двух стагоддзяў Слуцк з’яўляўся адным з палітычных і культурных цэнтраў гэтай дзяржавы. У грамаце 1387 года згадваецца слуцкі князь Юрый, апошні з дынастыі нашчадкаў Юрыя Яраславіча Тураўскага[Stryjkowski].

У 1395 годзе горад перайшоў з уладання князёў Ізяславічаў Тураўскіх да князёў Гедзімінавічаў. У 1398—1454 гадах у Слуцку княжыў Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.

Слуцк
pl = , 1711—1736
У пачатку XV стагоддзя каля ўпадзення ручая Бычок у раку Случ былі пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.

15 ліпеня 1410 года слуцкае апалчэнне прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1419 годзе ў горадзе быў узведзены каталіцкі фарны касцёл, які праіснаваў да 1852 года.

У 1433 годзе горад быў цэнтрам выступлення супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.

У 1441 годзе атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1443—1454 гадах горадам правіў князь Сямён Алелькавіч.

У 1446—1447 гадах слуцкая дружына дапамагала маскоўскаму князю Васілю II у яго барацьбе супраць Дзмітрыя Шамякі, які захапіў маскоўскі трон.

У 1454—1481 гадах у Слуцку княжыў Міхаіл Аляксандравіч. Пасля пакарання Міхаіла Алелькавіча смерцю за змову супраць Казіміра IV горад перайшоў да яго ўдавы Ганны і малалетняга сына |ru = |uk = |pl = . Ён княжыў да 1505 года.

1494 годам датуюцца першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг слуцкага Трайчанскага манастыра. З канца XV стагоддзя пры ім існавала школа перапісчыкаў царкоўных кніг. Да XVI стагоддзя Слуцк заставаўся адным з палітычных і культурных цэнтраў ВКЛ. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання XVІ стагоддзя, існавала бібліятэка.

З 1505 па 1542 год спачатку пад рэгенцтвам |ru = |uk = |pl = , а потым самастойна, у Слуцку княжыў Юрый Алелькавіч. У 1508 Слуцк спалены мяцежнымі войскамі Міхаіла Глінскага. 8 верасня 1514 случчане прымаюць удзел у бітве пад Оршай супраць войскаў маскоўскага князя Васіля III.

У 1517 годзе пачаліся запісы ў «Слуцкім памянніку», які запаўняўся да XVIII стагоддзя.

У 1527 годзе дружына слуцкага князя ваявала з татарамі на Украіне.

З 1542 па 1560 год Слуцкам правіў |ru = |uk = |pl = .

У 1582 годзе быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. У 16 стагоддзі Слуцкія землі неаднаразова спусташалі, а сам горад абложвалі крымскія татары, аднак замак узяты не быў.

У 1592 княжна Соф’я Юр’еўна, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, аб’яднала землі княства, у 1612 годзе пасля яе смерці горад перайшоў да яе мужа Януша Радзівіла.

У 1617 г. князем Янушам Радзівілам заснавана Слуцкая кальвінісцкая гімназія. У 1630—1640-я гг. Багуслаў Радзівіл умацаваў Слуцк, які лічыўся адной з асноўных крэпасцяў ВКЛ. Пры Праабражэнскім брацтве працавалі школы для гараджан з выкладаннем на беларускай мове. У 1672—1705 гг. дзейнічала друкарня, у 1689—1773 гг. — езуіцкі калегіум. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Слуцк быў адзіным з буйных гарадоў Беларусі, які не здолелі захапіць рускія войскі. У 1655 г. вытрымаў аблогу рускіх і казацкіх войск. У 1656 г. Багдан Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці Слуцка з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам — вольнага гандлю на Украіне. У 1700 г. гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб. У Паўночную вайну (1700—1721) у горадзе неаднаразова квартэравалі шведскія войскі.

У 1751—1760-я гг. у горадзе дзейнічала прыдворная тэатральная трупа ўласніка горада і слуцкай ардынацыі — князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. У тэатры ставіліся оперы, балеты і драматычныя спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе (заснавана ў 1756). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі.

У 1740 г. князь Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» заснаваў мануфактуру «слуцкіх паясоў» з шоўку (Слуцкая персіярня), якая дзейнічала да 1844 г.

У 1767 г. у горадзе была ўтворана Слуцкая канфедэрацыя — саюз пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваная для ўраўнавання яе ў правах з каталіцкай шляхтай.

Расійская імперыя

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай горад Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаў цэнтрам Слуцкага павета Мінскай губерні (да 1924 г.).

У 1823 г. быў складзены план забудовы горада, які прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 1831 г. скончана будаўніцтва ўчастка Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцк і павет. У 1896 г. распачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы-Слуцк (скончана ў 1915 г.).

У часе выбараў да самакіравання ў 1909 г. у гарадскую раду было абрана 10 рускіх, 4 палякі і 1 яўрэй[walka].

Найноўшы час

У 1919 г. у БССР, але яшчэ ў тым годзе заняты польскімі войскамі. У гады 1919—1920 пад часовай польскай адміністрацыяй, у складзе Менскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. 15 ліпеня 1920 г. войскі Мазырскай групы авалодалі горадам. З 1920 г. зноў у складзе БССР.

У 1921 г. працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі мінскія мастакі Д. Полазаў (кіраўнік), П. Гуткоўскі, Я. Кругер, К. Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. За шэсць тыдняў у Слуцку і навакольных вёсках было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Д. Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[Nalivajka].

З 27 верасня 1938 г. — горад абласнога падпарадкавання. У чэрвені 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, якія арганізавалі тут лагер смерці, яўрэйскае гета, турму. У горадзе існавала савецкае падполле. У ходзе Мінскай аперацыі (1944) Слуцк быў заняты савецкімі войскамі.

12 кастрычніка 1967 года ў Слуцку адбыліся масавыя беспарадкі, быў падпалены будынак суда, загінулі суддзя і афіцэр МУС.

Горад развіваўся паводле генеральных планаў 1947, 1962, 1977 і 1987 гадоў.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, металаапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Слуцк». У 2004 у горадзе 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістравана 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Шырока прадстаўлена дрэва- і металаапрацоўчая галіны («Слуцкмэбля», «Слуцк-Модуль», «Ямполь»).

Адукацыя і культура

Спорт

СМІ

Славутасці

Слуцк
Помнік Сафіі Слуцкай

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Слуцк]][[Катэгорыя:Навігацыйныя шаблоны:Раёны

↓ ↓ ↓

  1. Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь” ↗
  2. С. 352.
  3. ''Любавский М.'' Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. — М., 1892.
  4. Полное собрание русских летописей (II, 350, 358; IV, 72; V, 236, 239; VII, 49, 255; VIII, 25).
  5. ''Нарбут А. Н.'' Генеалогия Белоруссии. Выпуск 1—4. — М.: 1994—1996.
  6. Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 164.
  7. ''Stryjkowski M.'' Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi. — T. II. — Warszawa, 1846.
  8. W walce o prymat w kraju. Samorząd lokalny. W: Między nadzieją…. Ss. 168—169.
  9. Людміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў ↗