Тарашкевіца

Тарашкевіца — назва літаратурнай нормы беларускай мовы, заснаванай на непрыманні змен, уведзеных моўнаю рэформаю 1933 года. Прызнана зваротнымі і дзейснымі, яна аб’ядноўвае найбольш запатрабаваныя ў беларускім грамадстве нормы і з’явы сучаснай беларускамоўнай літаральнай і пісьмовай мовах.
Параўнальна-тэматычны падыход да выбару назвы тарашкеваўскай мовай адлюстроўваецца ў тым, што кожная мова ў ёй мае сваю назву. У выпадку з беларуску-літоўскімі тарашках у значэнні мовы тэксту тарашкам выкарыстоўваюцца назвы беларускасьці — шляхецкі, гаспадарчы, гандлёвы, сацыяльны, прыгонны, службовы, рамёстваў, народнай, духоўны, народнага. У якасці дзейных тарашкоў, прымаючых на практыцы заяўкі і разважанні, у беларускаках — дачка Каханоўскага, Захараў, Урублеўскас, Пажарскі, Беражнікаў, Сусаніна, Някрасава, Шылава, Лебедзеў, Акулін, Абламейка, Фамін, Лабадзенка, Кулакоў, Касакоєв, Асташэвіч, Кузьмін, Аўчынніка, Фрэзэр, Мясніковіч, Янкоўскi, Піліпенка, Аляшч, Прымовіч, Кліпаў, Клін, Анін, Шыч, Колас, Кік, Крук, Прыгін, Цькоўская, Ліс, Казькоєва, Занава, Казькова Зянова, Т. Ус, Сус, Сукін, Райнзорава, Ясені інскі Кік.
н✘���⛈�✘✴⛈⛈�����✘�✴��✴����✴�✴✴�✴�✘�✘���⛈✴�✘❼✘�����⛈ⓨ����✴�✴�✘�✴�������

Тарашкевіца — назва літаратурнай нормы беларускай мовы, заснаванай на непрыманні змен, уведзеных моўнаю рэформаю 1933 года. Таксама гэтай назвай могуць азначаць толькі альтэрнатыўную арфаграфію або граматыку. Назва ацэначная, пераважна ўжываецца і распаўсюджваецца прыхільнікамі альтэрнатыўнай нормы; сустракаецца таксама ў іншых крыніцах. У акадэмічнай тэрміналогіі няма (гл. таксама: наркамаўка, дзве нормы беларускай мовы).

Назва ўзнікла, магчыма, яшчэ да 2-й сусветнай вайны[klimaw2004] і выражае блізкасць, пераемнасць альтэрнатыўнай моўнай нормы з працай Тарашкевіча 1918 года (гл. таксама граматыка Тарашкевіча, 1929, граматыка Лёсіка, 1943). Прыблізна з 1994 як сінонім з прыярытэтным выкарыстаннем ужываецца назва «класічны (правапіс)»[viac1994c].

Назва найчасцей ужываецца ў грамадскіх і палітычных колах, якія карыстаюцца альтэрнатыўнай моўнай нормай. Сустракаецца ў аўтараў, не ўвязаных непасрэдна ў процістаянне дзвюх літаратурных норм, прытым часам як умоўная, узятая ў двукоссі або з агаворкай «так званая „тарашкевіца“».[zapr1999-nn7][bider1995-ns35]

У 2005 годзе быў апублікаваны перапрацаваны («нармалізаваны») звод правілаў арфаграфіі альтэрнатыўнай моўнай нормы (гл. беларуская альтэрнатыўная арфаграфія, 2005).

27 красавіка 2007 года IANA надала «тарашкевіцы» ўласнае азначэнне «tarask» (поўнае азначэнне: be-tarask).[1] Беларуская літаратурная мова азначана ў рэестры IANA як be-1959acad.

У беларускім мовазнаўстве пакуль няма выразнага ўсведамлення наяўнасці ў беларускай літаратурнай мове двух стандартаў, хоць адрозненні паміж «тарашкевіцкім» i «падсавецкім» стандартамі і ахопліваюць амаль усе моўныя ўзроўні за выключэннем фаналагічнага[klimaw].

Арфаэпічна-пісьмовая практыка беларускай літаратурнай мовы ў пач. 20 ст. развівалася пад моцным польскім уплывам. Так, у вымаўленні іншамоўных слоў тады была прынятая польская арфаэпія; гэтая рыса захаваная ў «тарашкевіцы». Аднак з прычыны слабага распаўсюджання польскай мовы ў Беларусі канца 20 — пач. 21 ст. паланістычныя арыентацыі тарашкевіцы амаль не ўсведамляюцца яе карыстальнікамі. Наадварот, польскі кампанент у тарашкевіцы ўспрымаецца як адзнака «прыналежнасці да Еўропы» і/ці праява самабытнасці гэтага стандарту[klimaw].

Вынікі адначасовага суіснавання ў беларускай мове дзвюх норм ацэньваюцца па-рознаму, і як наогул станоўчыя[2], і як адмоўныя[3].

Гісторыя

Рэформу 1933 года не прызнала частка беларускіх палітычных арганізацый Заходняй Беларусі, якія палічылі яе русіфікацыйнай. Не прызналі рэформу 1933 г. і беларускія дыяспары Амерыкі, Аўстраліі і Заходняй Еўропы. Аднак, адкідаючы ўсё акадэмічнае развіццё правапісу пасля 1933 г. і працягваючы карыстацца дарэформенным, супольнасць беларусаў замежжа захавала і ўсе праблемы той граматыкі, што існавала да 1933 года. У другой палове 20 ст., сутыкнуўшыся з аб'ектыўнымі цяжкасцямі пры вырашэнні існаваўшых у той час моўных праблем, (адной з якіх была адсутнасць агульнапрызнанай арганізацыі ці цэнтра па выпрацоўцы моўных норм), праціўнікі рэформы 1933 г. так і не здолелі інтэграваць розныя падварыянты тарашкевіцы ды ўзгадніць правілы альтэрнатыўнага правапісу (Гл. таксама: дзейнасць таварыства «Зборкі чысціні беларускай мовы»). Да цяперашняга часу беларускія эмігранцкія арганізацыі і друкаваныя выданні карыстаюцца рознымі варыянтамі тарашкевіцы (дыскусія Яна Станкевіча і Майсея Сяднёва ў пач. 1950-х гадоў, палітыка выдавецтва «Бацькаўшчына» і інш.).

Пасля канчатковага закрыцця беларускіх школ у Польскай рэспубліцы (1937) адзіным маштабным выкарыстаннем граматыкі ў яе дарэформенным выглядзе былі школы акупацыйнай Генеральнай акругі «Беларусь», на працягу 2 гадоў з невялікім.

Канец 1980-х — 2000-я гады

У часы перабудовы, у канцы 1980-х гадоў, быў ініцыяваны рух за вяртанне «сапраўднай» мовы разам з пераглядам вынікаў рэформы 1933 года.

У пачатку 1990-х гадоў некаторыя перыядычныя выданні, прыхільныя да Беларускага Народнага Фронту, пачалі выкарыстоўваць «дзікую тарашкевіцу» (правапіс, у якім частка пытанняў беларускай арфаграфіі і граматыкі развязваліся паводле правапісу Браніслава Тарашкевіча, найперш «пытаньне мяккага знаку», «лацінізмы», «грэцызмы на заходні лад») — напрыклад, газеты «Свабода» (з заснавання газеты ў 1990), «Пагоня» і «Наша ніва» (з адраджэння газеты ў траўні 1991), часопісы «Спадчына» (з чэрвеня 1993?) і «Мастацтва» (з 1992 года побач з матэрыяламі афіцыйным правапісам з'яўляюцца матэрыялы і на тарашкевіцы)[4].

Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі ў 1990-х гадах таксама прытрымліваўся тарашкевіцы пры выданні рэлігійнай літаратуры.

Асноўныя выданні беларусаў ва ўсходняй Беласточчыне, напрыклад, газета «Ніва», не займалі выразнай пазіцыі ў гэтым пытанні і працягвалі карыстацца беларускай літаратурнай мовай.

У канцы 1990-х гадоў некаторыя выданні, прызначаныя для масавага чытача, такія як «Свабода» (з 1996) і «Пагоня», перайшлі на выпуск у афіцыйным варыянце арфаграфіі. У 2000-я гады назіраецца працяг пераходу выданняў, якія раней карысталіся «тарашкевіцай», на беларускую літаратурную мову[5][6]. У той самы час у 2008 годзе рускамоўная газета Адміністрацыі прэзідэнта адзначылася падачаю беларускамоўных адказаў у адным з інтэрв'ю тарашкевіцаю[7][8].

Спробы ўнармавання тарашкевіцы

Сярод рэдактараў выданняў, якія друкаваліся тарашкевіцай, не існавала адзінага падыходу да таго, якім канкрэтна зборам ранейшых якасцей граматыкі і лексікі карыстацца, хоць і рабіліся заклікі да ўніфікацыі, найперш В. Вячоркам (публікацыі ў часопісе «Спадчына» ў 1991 і 1994, праект «мадэрнізацыі» ў 1995, тамсама).

Наогул, пытанне выклікала раскол у беларускамоўнай супольнасці, з думкамі, якія вагаліся ад безумоўнай падтрымкі да такога самага адкідання, з вядомымі выражэннямі розніц у дыскусіях на старонках газеты «Наша слова», тады выдаванай у Таварыстве беларускай мовы (1992—1993), або ў апытанні часопісу «ARCHE Пачатак» (2003)[9].

У 1992—1993 ажыццяўляўся палітычны ціск дзеля заканадаўчага ўвядзення тарашкевіцы як нарматыўнай граматыкі. У выніку была склікана Дзяржаўная камісія па арфаграфіі, перад якой была пастаўлена задача выпрацаваць рэкамендацыі ў гэтым пытанні. Выніковыя рэкамендацыі апублікавалі 13 верасня 1994 года. У іх прызнавалася пажаданасць вяртання некаторых дарэформенных норм. У той самы час такі крок тады палічылі дачасным.

Пасля 1994 г., прапагандысты граматыкі Браніслава Тарашкевіча працягвалі сваю выдавецкую дзейнасць і працавалі над яе кадыфікацыяй на аснове праекта В. Вячоркі.

У 2005 годзе была выдадзена кніга «Беларускі клясычны правапіс. Сучасная нармалізацыя» (БКП-2005), дзе была зроблена спроба нармалізацыі тарашкевіцы. Нармалізацыя беларускага класічнага правапісу была прынята асноўнымі выданнямі, якія на той час прытрымліваліся тарашкевіцы — газетай «Наша Ніва», часопісам «Arche Пачатак», беларускімі рэдакцыямі Радыё «Свабода» і Польскага Радыё і некаторымі іншымі медыямі. Таксама гэты правапіс выкарыстоўвае адпаведны раздзел беларускай Вікіпедыі.

Тарашкевіца сёння

Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Баршчэўская лічыць, што многія беларусы, пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі, асуджаюць рэформу беларускага правапісу 1933 года і крытычна ставяцца да замацаваных ёю арфаграфічных норм, якія негатыўна ўплываюць на беларускае вымаўленне, што асабліва выразна заўважна падчас працы з дзецьмі ў пачатковай школе.[10]

Літаратура

На тарашкевіцы выдаецца частка беларускамоўных мастацкіх твораў, публікуецца навуковая і дзіцячая літаратура, выдаюцца пераклады замежнай літаратуры, аздабляюцца музычныя творы і пераклады на беларускую мову замежных мастацкіх фільмаў і мультфільмаў. У прыватнасці, на тарашкевіцы былі выдадзены пераклады твораў Курта Вонегута, Юрыя Андруховіча і іншых. У 2008—2009 гадах выйшла трылогія Джона Толкіна «Уладар пярсцёнкаў».[11] У 2002 годзе ў перакладзе Васіля Сёмухі ў Мінску была выдадзеная Біблія.[12] Ёсць і беларускі пераклад Старога Запавету на тарашкевіцы.[svaboda]

У 1993 годзе ў Беластоку была выдадзена першая частка перакладу рамана Джэймса Джойса «Уліс». Поўны пераклад рамана на беларускую мову быў скончаны праз паўтара дзесяцігоддзя і быў выкананы на тарашкевіцы. Як зазначае перакладчык рамана Ян Максімюк, калі ён з галавой акунуўся ў пераклад «Уліса», ён шукаў адэкватную «моўную прастору», якая б дазволіла выразіць лінгвістыка-стылістычныя асаблівасці рамана. Як адзначае Максімюк, тарашкевіца аказалася разняволенай моўнай сістэмай, якая дала шырокую прастору і моцны імпульс для перакладчыцкіх пошукаў новага слова і фразы[13].

Сеціва

На думку кандыдата філалагічных навук Сяргея Важніка, найбольш істотнай асаблівасцю беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсаў з'яўляецца пераважнае выкарыстанне ў іх тарашкевіцы[vaznik]. Ён лічыць, што афіцыйная арфаграфія беларускай мовы ўспрымаецца карыстальнікамі байнэту як старая, нягнуткая, ненатуральная сістэма, а тарашкевіца — наадварот: як гнуткі, адкрыты, свабодны ад «умоўнасцяў» асяродак.[vaznik]

Слоўнікі

У 1966 годзе Язэп Гладкі ў Нью-Ёрку/Мюнхене выдаў зборнік прыказак Лагойшчыны на аснове тарашкевіцы. У 1989 годзе ў Нью-Ёрку быў выдадзены Беларуска-рускі («Вялікалітоўска-расійскі») слоўнік (складальнік — Ян Станкевіч), даступны ў бібліятэцы Кагрэсу ЗША.[14] У 1993 годзе ў Мінску было апублікаванае факсімільнае выданне беларуска-рускага слоўніка, складзенага мовазнаўцамі Байковым і Некрашэвічам у 1925 годзе.[15] Таксама ў 1993 годзе выйшаў Кароткі руска-беларускі фізіялагічны слоўнік на аснове тарашкевіцы.[16]

У 2006 годзе былі выдадзеныя англійска-беларускі і нямецка-беларускі слоўнікі на аснове тарашкевіцы. Англійска-беларускі слоўнік (складальнік — Валянціна Пашкевіч) з'яўляецца першым англійска-беларускім слоўнікам сярэдняга памеру і ўключае ў сябе каля 30 тысяч слоў; у англійскай частцы слоўніка выкарыстоўваецца амерыканскі, а не брытанскі варыянт англійскай мовы[17]. Нямецка-беларускі слоўнік (складальнік — Мікалай Кур’янка) таксама з'яўляецца першым нямецка-беларускім слоўнікам сярэдняга памеру і налічвае 50 тысяч слоў[18]. На думку Змітра Саўкі факт таго, што беларускія дзяржаўныя інстытуты не змаглі выдаць слоўнікі падобнага аб'ёму, сведчыць пра тое, што культура, якая мае ў сваёй аснове тарашкевіцу, у тым ліку лінгвістычная навука, не толькі існуе, але і мае дасягненні, якімі яна можа супернічаць з акадэмічнай навукай[19].

Фанетыка і арфаграфія

Літаратурная нормаТарашкевіца
Алфавіт
Нарматыўны варыянт (1918).У варыянце мадэрнізацыі тарашкевіцы 2005 года — дадатковая літара «ґ».
Азначэнне асіміляцыйнай мяккасці зычных
Арфаэпічная норма, дадаткова не азначаецца.Гл. таксама: Беларускі правапіс 1930 (праект), Беларускі правапіс Тарашкевіча 1929.Дадаткова азначаецца з дапамогай мяккага знаку.
Фанетычны прынцып у арфаграфіі
У асноўным, абмежаваны безнаціскнымі галоснымі.Значна распаўсюджаны, у тым ліку, на зычныя і на стыках марфем.
Транслітарацыя іншаземных слоў
Склады [ла], [ло], [лу]
Транслітаруюцца, у асноўным, з цвёрдым [л].: У беларускай мове, мяккі [л'] сустракаецца толькі перад галоснымі пярэдняга рада: ліс, лес і пад.Заўсёды з мяккім [л'].: Фанетычная традыцыя асяродка, які склаўся вакол газеты «Наша ніва»[20].: Характэрная асаблівасць польскай мовы[pa].
Зубныя зычныя [д], [т], [з], [с] перад галоснымі пярэдняга рада [е], [і]
Захоўваецца цвёрдасць [д], [т], а [з], [с] вымаўляюцца мякка.Заўсёды цвёрдыя [д], [т], [з], [с].: Наогул, сама з'ява ацвярдзення [д], [т] перад галоснымі пярэдняга рада ў словах іншамоўнага паходжання ёсць яркім прыкладам польскага ўплыву на беларускую пісьмовую мову, часам вельмі даўняга (14 ст.). Часткова гэта захоўваецца і ў сучаснай літаратурнай норме. У народна-дыялектнай мове такая асаблівасць не замацавалася[21]. Гл. таксама: Беларускі правапіс, праект 1951.
Зычныя [п], [м], [б], [в], [н] перад галоснымі пярэдняга рада [е], [і]
У асноўным, мяккія варыянты.У асноўным, цвёрдыя варыянты.: У беларускіх дыялектах такога вымаўлення не зафіксавана[pa].
: Хоць наогул і вядома, што ў асноўным у дыялектах у запазычаных словах цвёрдыя зубныя перад галоснымі пярэдняга рада змякчаюцца, але дастатковай колькасці дыялекталагічных звестак пра вымаўленне ў такіх пазіцыях [з], [с], [н] няма, што ўскладняе выпрацоўванне несупярэчлівых сістэме мовы нарматыўных правілаў[22].
Транслітарацыя літар β («бета») і θ («фіта») у грэцызмах
Паводле візантыйскай традыцыі, «бета» як [в] (таксама ў новагрэчаскай традыцыі), «фіта» як [ф].Паводле лацінскай традыцыі, «бета» як [б], «фіта» як [т].: З аднаго боку, гук [ф] у беларускай мове з'явіўся хоць і з запазычанымі словамі, але даўно, і ўжо значна распаўсюджаны ў дыялектах. З іншага боку, нельга ўпэўнена казаць пра тое ці іншае вымаўленне ў мёртвых мовах, і наогул, сутнасць праблемы не ў канкрэтным чытанні, а ў рэальнай традыцыі пісьменства, якая ў Беларусі складвалася пад моцным уплывам візантыйска-грэчаскай моўнай традыцыі[23].

Лексікалогія

Літаратурная нормаТарашкевіца
Лексемы іншамоўнага паходжання
У мэтах «вызвалення беларускай мовы ад русізмаў» актывізуецца займанне з польскай мовы, прычым неабавязкова польскіх лексем. Таксама замена існуючых займанняў на займанні з польскай.[pa]
Лексемы гістарычна беларускага паходжання
Замена лексем, ацэненых як русізмы, на польскія: адбываццатачыцца, умоваварунак, намаганнівысілкі, іменнаменавіта[24]

Марфалогія

Літаратурная нормаТарашкевіца
Выкарыстанне словаўтваральнага фарманта -ір-/-ыр- у дзеясловах з запазычанай асновай
Захоўваецца ў занятых праз рускую мову словах.Актыўна замяняецца.: Узнікненне дадатковай аманіміі[pa].
Пашырэнне безафікснай мадэлі ўтварэння назоўнікаў: выступленневыступ, наступленненаступ, спадзяваннеспадзеў.
Сістэма словазмяненняАгульныя змены ў сістэме дэклінацыі субстантываў (актыўная ліквідацыя граматычных чаргаванняў і іх спецыялізацыя як працяг працэсу ўніфікацыі тыпаў скланення паводле прыкметы роду). Маюць месца асобныя факты змянення парадыгм асобных лексем.Падставай для гэтага служыць пераарыентацыя норм літаратурнай мовы з гаворак цэнтральнай паласы на заходнебеларускія, у меншай ступені русіфікаваныя, а таму «у большай ступені беларускія».: Не бярэцца пад увагу фактар моўных кантактаў на паграніччы (т.ч., паланізацыя)[pa].
Пашырэнне флексіі -оў роднага склону множнага ліку: словы—слоўсловаў, мовы—моў→моваў.
Флексія -ах меснага склону множнага ліку мяняецца на -ох: у лясох, палёх.
Выкарыстанне ў творным склоне адзіночнага ліку ў парадыгме 3-га скланення флексіі 2-га скланення: Беларусь—Беларуссю→Беларусяй, пераконанасць—з пераконанасцю→з пераконанасцяй, маці—з маці→з мацерай.
Распаўсюджванне ў формах меснага склону адзіночнага ліку 1-га скланення флексіі -у: у ценю, у Фаўстусу.
Змяненне прынцыпаў выкарыстання флексій -а/-у роднага склону адзіночнага ліку 1-га скланення.: Змяненне арыентавана на аналогію з польскай мовай[pa].
Аказіяналізмы, напр., змяненне лексемы галава паводле парадыгмы 3-га скланення: голаў.
Адсутнасць поўнай парадыгмы дзеслоўных нелагізмаў: распавядаць, апавядаць. (у пар. з літ. расказваць)[pa].
Пашырэнне сінтэтычнай формы будучага часу, характэрнай для паўднёва-заходніх гаворак: рабіцьму, рабіцьмем.

Сінтаксіс

У асноўным прапаноўваюцца змяненні ў прыназоўнікавым кіраванні.

Літаратурная нормаТарашкевіца
Змяненне кіравання ў канструкцыях з прыназоўнікам па
Варыянтнае (па + давальны або месны склон).: Выкарыстанне давальнага склону прыхільнікамі тарашкевіцы лічыцца русізмам.Уніфікаванае (па + месны).
Замена канструкцыі «у мяне ёсць…» (лічыцца русізмам) з заменай на «я маю…»

Крытыка

Карскі адзначаў, што графіка новай літаратурнай беларускай мовы сфарміраваная пад польскім уплывам, прычым і ў кірылаўскім, і ў лацінскім варыянтах. У кірылаўскім варыянце Карскі бачыў такі ўплыў, найперш, ва ўжыванні «і» і «шч» замест «и» і «щ» (як у старабеларускай графіцы), а таксама ў «празмерным» (для не-польскай пісьмовай традыцыі) выкарыстанні мяккага знака між зычнымі.[fnpol1by] Узнікненне практыкі азначэння мяккім знакам для азначэння ўсіх выпадкаў мяккасці зычных менавіта пад уплывам польскай графікі адзначалася таксама, напрыклад, гісторыкам Ластоўскім (1920-я гг.) і мовазнаўцам Падлужным (1990-я гг.)[fnpol5by].

На думку Карскага, «крайнія» дзеячы беларускага нацыянальнага руху 1910-х-1920-х гадоў імкнуліся, асабліва ў 1919—1920, як мага хутчэй «прылучыць беларускі народ да культуры заходніх суседзяў [палякаў]», у тым ліку праз новую літаратурную мову[fnpol3by].

Карскі адзначаў, што фарміраванне беларускай тэрміналогіі і іншых частак лексікі, аб'ектыўна не развітых у народных гаворках, вялося ў сучасныя яму гады (1900-я-1920-я гады) або шляхам прыдумвання цалкам новых слоў, што стварала значныя цяжкасці для навукі, або наогул шляхам узяцця тэрмінаў з польскай мовы і далучэння да іх беларускіх канчаткаў. Карскі адзначаў, што «крайнія» дзеячы беларускага нацыянальнага руху 1910-х-1920-х звычайна ішлі менавіта шляхам займання з польскай мовы, таму што намерана стараліся аддаліць беларускую літаратурную мову ад рускай[fnpol3by].

Карскі лічыў яўнымі паланізмамі ў займаннях: палаталізаванае (мяккае) «л», цвёрдыя губныя, адмову ад дзекання і цекання (склады «ды», «ты» і інш.). Такой практыцы, якая працягвалася і ў 1920-я гады ў БССР, Карскі проціпастаўляў старабеларускую практыку гукавога афармлення запазычанняў[fnpol4by].

Практыку пашырэння ўжывання цвёрдых зычных перад галоснымі пярэдняга рада «і» і «е», мяккага [ль] у запазычанай лексіцы (напрыклад, «пэнсыя», «парлямэнт» і пад.), лічыў узніклай пад польскім уплывам і мовазнавец Падлужны. Адносна цвёрдых зычных Падлужны адзначаў, што нават актуальная літаратурная норма, у якой цвёрдымі застаюцца толькі «д», «т», можа не адпавядаць рэальнаму народнаму маўленню з больш частым дзеканнем-цеканнем ([парцізан], [дзірэктар] і пад.[fnpol45by]

На думку мовазнаўца Падлужнага, аднаўленне дарэформенных норм у 1990-х гг. магло б фактычна прывесці да ператварэння ў непісьменных вялікай масы беларускамоўных і да ўтварэння своеасаблівай «элітарнай» пісьменнасці, якой валодала б невялікая колькасць людзей. Таксама Падлужны адзначаў, што вяртанне дарэформенных арфаэпічных норм у запазычаннях прывяло б да ненатуральнага, неадпаведнага народнаму, маўлення, і таксама рэальна служыла б адзнакай групавой прыналежнасці[fnpol45by].

Крыніцы